BE RU EN

Сямашка: У мяне гадзіннік усяго за 200-300 даляраў

  • 25.11.2012, 10:50

Чыноўнікі апраўдваюцца, што іхныя гадзіннікі таннейшыя за гадзіннік Лукашэнкі і Мясніковіча.

Адказваючы на пытанні журналістаў на цырымоніі адкрыцця Luch Store, першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў аб сваім гадзінніку, які ён «носіць ужо сёмы год».

Чыноўнік пахваліў новыя мадэлі гадзіннікаў «Луч», выстаўленыя ў краме, але прызнаўся, што наўрад гатовы набыць іх для сябе.

- У мяне свой гадзіннік добры, мне падабаюцца такія гадзіннікі, - Уладзімір Сямашка не назваў марку. - Ён не каштуе некалькі тысяч даляраў. Можа быць, 200-300 даляраў. Я нашу яго ўжо гадоў 6 і не адмаўляюся.

У параўнанні з гадзіннікамі іншых чыноўнікаў мадэль, якую носіць Уладзімір Сямашка, выглядае найбольш бюджэтнай. Нагадаем, прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча сфатаграфавалі з гадзіннікам Girard-Perregaux Vintage 1945. У Менску такі прадаецца за 37 тысяч даляраў. Гадзіннік дырэктара Дэпартамента аграпрамысловага комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі Надзеі Каткавец Maurice Lacroix Les Classiques LC2011-YP016-110 каштуе больш за тысячу долараў, нагадвае TUT.BY.

Апошнія навіны