BE RU EN

Саміт ЕЗ не здолеў дамовіцца аб бюджэце

  • 23.11.2012, 20:58

Да пачатку наступнага года не ўдасца дасягнуць згоды аб сямігадовай фінансавай перспектыве Еўразвязу на 2014-2020 гады.

Пра гэта старшыня Еўрапейскай Рады Герман ван Рампей заявіў у пятніцу ў Брусэлі пасля завяршэння саміту ЕЗ.

"Рэальнасць у тым, што мы не здолелі прыйсці да кансэнсусу", - сказаў кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу, які ўдзельнічаў разам з ім у прэс-канферэнцыі.

З ягоных слоў, патрэбныя дадатковыя дыскусіі аб доўгатэрміновым бюджэтным плане ЕЗ.

Герман ван Рампей паведаміў, што Еўрапейская Рада даручыла яму і старшыню Еўракамісіі прадоўжыць кансультацыі аб бюджэце на 2014-2020 гады, каб прыйсці да згоды на узроўні Звязу.

"Двюхстароннія гутаркі (з еўрапейскімі лідэрамі - ІФ), якія адбыліся ўчора, а таксама сённяшнія дэбаты ў Еўрапейскай Радзе паказваюць, што можна дамагчыся патэнцыйнага збліжэння, якое дазваляе нам прыйсці да пагаднення ў наступным годзе", - адзначыў ван Рампей.

Апошнія навіны