BE RU EN

Валерый Фралоў: Сумняваюся, што чыноўнікі ўмеюць рашчыняць цэмент

  • 23.11.2012, 18:24

Забарона чыноўнікам працаваць у камерцыйных фірмах не палепшыць сітуацыю ў прамысловасці, мяркуе генерал.

«Шчыра кажучы, я з цяжкасцю ўяўляю, ці здольныя чыноўнікі рашчыняць цэмент. Гэта небяспечна для цэментнай ці нейкай іншай будаўнічай прамысловасці», - так пракаментаваў сайту charter97.org генерал Валерый Фралоў сённяшнюю заяву Лукашэнкі.

Са слоў генерала, падобныя забароны - гэта норма для нашай краіны:

«Забароны і запалохванні - гэта зусім не новае. У Лукашэнкі ёсць свой погляд на сітуацыю ў краіне, а Канстытуцыя і іншыя законы яго мала кранаюць. Ягоныя жаданні становяцца законамі, ён бачыць адно, нягледзячы на тое, што ў Беларусі іншае. На жаль, у нас гэта норма».

Манера запалохваць і забараняць не прынесла Беларусі нейкіх дасягненняў, адзначыў Валерый Фралоў:

«Разумееце, гэта адзін са спосабаў ягонага кіравання, які ўважаецца ў нас за вельмі эфектыўны. Але жыццё паказвае, што колькі гадоў мы кіруемся ягонай манерай кіраваць, а нейкіх выдатных дасягненняў, якія б выклікалі аптымізм на перспектыву, у нас усё менш і менш ».

Нагадаем, сёння Лукашэнка раскрытыкаваў працу ўрада ў мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў і прыгразіў чыноўнікам забаронай на працаўладкаванне ў камерцыйных фірмах.

«Гэта першая жорсткая размова. Далей я з вамі размаўляць не буду. Прыйшоў, убачыў, што не так, значыць, збірайцеся і адразу куды-небудзь ідзіце. Майце на ўвазе, ні на якую камерцыйную фірму вы не паступіце: будаўнік - пойдзеш рашчыняць цэмент, паперу ўмееш рабіць - будзеш стаяць ля варштата», - заявіў дыктатар.

Апошнія навіны