BE RU EN

У Беларусі адкрываецца «Масаблбанк»

  • 23.11.2012, 17:27

Нацыянальны банк дазволіў акцыянернаму камерцыйнаму Маскоўскаму абласному банку (ААТ «Масаблбанк», Расея) адкрыць сваё прадстаўніцтва ў Беларусі.

Адпаведная пастанова ад 16.11.2012 года № 582 прынятая праўленнем галоўнай банкаўскай установы Беларусі.

Прадстаўніцтва адкрываецца па рашэнні Савета дырэктараў «Масаблбанка» для вывучэння магчымасцей далейшага развіцця гандлёва-эканамічных сувязей паміж дзвюма краінамі, а таксама для ўдасканалення сеткі карэспандэнцкіх адносін банка.

На тэрыторыі Беларусі зарэгістравана дзевяць прадстаўніцтваў замежных банкаў з Расеі, Германіі, Літвы, Латвіі і Міждзяржаўнага банка.

Маскоўскі абласны банк працуе на рынку больш за 20 гадоў. Уласны капітал, па дадзеных на 1 лістапада 2012 года, складае 7,1 млрд. расейскіх рублёў. Больш за 99% акцый «Масаблбанка» належыць ААТ «РФК» (Рэспубліканская фінансавая карпарацыя, акцыянеры Аляксандр Мальчэўскі і Віктар Янін).

Апошнія навіны