BE RU EN

Станіслаў Багданкевіч: Безнаяўныя разлікі патрэбныя для сачэння за грамадзянамі

  • 23.11.2012, 16:20

Нідзе ў цывілізаваным свеце безнаяўныя разлікі не ўводзяцца адміністрацыйнымі метадамі.

Экс-старшыня Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч каментуе ініцыятыву галоўнага банка краіны заканадаўча ўвесці магчымасць безнаяўнай аплаты набыткаў і паслуг на суму, якая первышае 100 базавых велічынь (каля € 1000).

«У цывілізаваным свеце большасць разлікаў адбываецца безнаяўна. Але для гэтага не трэба адміністрацыйнага ўмяшання. Калі так будзе плаціць сапраўды зручней, людзі самі пяройдуць на такі від аплаты», - сказаў Станіслаў Багданкевіч у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».

Сам ён не прыхільнік адміністравання ў гэтай сферы: «Гэта могуць выкарыстоўваць для сачэння за грамадзянінам з боку дзяржавы. Па-другое, не ўсюды ёсць магчымасць плаціць пластыкавай карткай».

Нагадаем, учора намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Дубкоў агучыў прапанову аб забароне аплачваць дарагія пакупкі «наяўкай».

Апошнія навіны