BE RU EN

Імпартныя лекі знікнуць?

  • 23.11.2012, 15:04

Долю беларускіх лекавых сродкаў на айчынным фармацэўтычным рынку да канца 2015 года плануецца павысіць да 50%.

Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Таццяна Мігаль на сумесным пасяджэнні калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства аховы здароўя Расейскай Федэрацыі, перадае БелТА.

Таццяна Мігаль адзначыла, што надзвычай важнай стратэгічнай задачай для рэспублікі з'яўляецца развіццё айчыннай медыцынскай і фармацэўтычнай прамысловасці і стварэнне ўмоў для яе пераходу на інавацыйную мадэль развіцця.

Апошнія навіны