BE RU EN

Беларускія грошы друкуюць там жа, дзе і гватэмальскія

  • 23.11.2012, 14:47

Аркадзь Ткачук, кіраўнік расейскага «Гознака», паведаміў «Российской газете», што яго прадпрыемства друкуе грошы не толькі для Расеі, але і для такіх краін як Ліван, Лаос, Малайзія, Гватэмала, Беларусь і іншыя.

Ткачук дадаў, што Расея таксама друкавала грошы для Сірыі, якая раней хадайнічала за выраб сваёй валюты ў Аўстрыі, але з прычыны заяўленай Еўразвязам блакады аўстрыйская кампанія адмовілася ад чарговых заказаў.

Па словах Ткачука, з эканамічнага пункту гледжання наладжваць уласны выраб банкнот мае сэнс толькі для краін, у якіх пражывае як мінімум 40 мільёнаў чалавек.

Апошнія навіны