BE RU EN

У Барысаве загінулі рабочыя кансервавага завода

  • 23.11.2012, 12:55

Сёння раніцай на заводзе ў Барысаве ў выніку няшчаснага выпадку загінулі двое рабочых.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Трагедыя адбылася на тэрыторыі Барысаўскага кансервавага завода. «Падчас высвятлення абставінаў устаноўлена, што адбылося пашкоджанне сепаратара ў памяшканні 5х5 м у вытворчым корпусе. У выніку няшчаснага выпадку загінулі двое мужчын, слесары-рамонтнікі дадзенага прадпрыемства. Прычына таго, што адбылося, высвятляецца», - распавялі ў МНС.

Апошнія навіны