BE RU EN

Казахстан аднёс Google і Facebook да апазіцыйных СМІ

  • 23.11.2012, 12:07

Казахстанская пракуратура аднесла Google, Facebook, Twitter і LiveJournal да апазіцыйных СМІ.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на юрыста Сяргея Уткіна, які прадстаўляе інтарэсы газеты «Республика», якую ведамства патрабуе закрыць.

Уткін прадэманстраваў пазоў пракуратуры аб закрыцці шэрагу казахстанскіх СМІ, дзе названыя інтэрнэт-рэсурсы таксама значацца адказчыкамі. На ўсіх гэтых сайтах ёсць старонкі газеты «Республика». Юрыст дадаў, што не ведае, ці ў курсе Google пра суд, але заўважыў, што інтэрнэт-кампанія павінна ў пятніцу даць водгук на пазоў.

Пра тое, што пракуратура збіраецца забараніць распаўсюджванне ў Казахстане апазіцыйных СМІ, стала вядома 21 лістапада. Так, восем газет і 23 інтэрнэт-рэсурсы ведамства патрабуе прызнаць адзіным СМІ «Республика» і спыніць яго выпуск. Акрамя таго, прапануецца забараніць у Казахстане дзейнасць мясцовай газеты «Взгляд» і дублюючых яе сайтаў, а таксама канала К + і відэапартала Stan.tv.

Пазоў пракуратуры звязаны з прысудам лідэру незарэгістраванай апазіцыйнай партыі «Алга» Уладзіміру Казлову, прызнаным вінаватым у правакаванні супрацьстаяння паміж нафтавікамі і ўладай ў горадзе Жанаозен. Акрамя шэрагу СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў, ведамства запатрабавала забараніць дзейнасць «Алга» і неафіцыйнага аб'яднання «Халык майданы» / «Народны фронт».

Апошнія навіны