BE RU EN

Дзяцей масава адпраўляюць у ДТСААФ

  • 22.11.2012, 19:19

Адміністрацыя школ прымушае дзяцей уступаць у ДТСААФ, а бацькоў — падпісвацца на часопіс «Юный спасатель».

Скаргі менчукоў на прынуку з'явіліся надоечы ў сацыяльных сетках. Пры ўступе ў Добраахвотнае таварыства спрыяння арміі, авіяцыі і флоту абяцалі палёгкі падчас здачы іспытаў на пасведчанне кіроўцы.

Сайт charter97.org патэлефанаваў у прыймальню ДТСААФ у Менску для таго, каб высветліць акалічнасці. Там да ініцыятывы адміністрацый школ паставіліся са здзіўленнем.

«ДТСААФ — добраахвотнае таварыства, і ніхто не можа прымусіць дзіця далучыцца да нас. Так, мы супрацоўнічаем са шмат якімі школамі, але ад нас падобных ініцыятыў не было. Да часопіса мы наогул дачынення не маем», - растлумачылі ў прыймальні.

У ДТСААФ не выключылі, што ініцыятыва магла зыходзіць ад адміністрацыі школы ці ад пэўных настаўнікаў, і параілі звярнуцца ў мясцовы аддзел адукацыі.

Пытанне толькі: навошта гэта школам.

Апошнія навіны