BE RU EN

Пажар у БДУ: эвакуявана 400 чалавек

  • 22.11.2012, 17:32

У Менску гарэў будынак БДУ на вуліцы Рэвалюцыйнай.

«Тлела ізаляцыя электраправодкі і драўляны элемент абрашоткі сцяны. Адміністрацыяй будынка былі выведзеныя 400 чалавек, у тым ліку 350 навучэнцаў і 50 чалавек абслугоўваючага персаналу. Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны. Мяркуецца, што яго прычына - парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання», - сказаў «Еўрарадыё» прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

Паводле яго слоў, ратавальнікі не маглі даехаць да будынка з-за шматлікіх прыпаркаваных аўтамабіляў. У выніку, абсталяванне давялося несці на руках.

Апошнія навіны