BE RU EN

За адмову ад дактыласкапіі не выпусцяць за мяжу

  • 22.11.2012, 15:45

Пачалася новая «хваля» масавай дактыласкапіі.

Сайт charter97.org атрымаў сёння ліст ад чытача: «Аднавілася кампанія па татальнай дактыласкапіі ў горадзе Баранавічы. Так, 19 лістапада ў ГАУС Баранавічаў паступіла распараджэнне з вышэйстаячых структур аб неабходнасці ў самыя кароткія тэрміны прымусова зняць адбіткі з асоб, якія раней не прайшлі дадзеную працэдуру па розных прычынах. Тых, хто раней адмовіўся ад праходжання дактыласкапіі, будуць пры паўторнай адмове зноў прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці».

Гэтую інфармацыю сайту charter97.org пацвердзілі ў экспертна-крыміналістычным аддзеле ГАУС Баранавічаў.

«Калі грамадзянін не здасць адбіткі пальцаў у самыя кароткія тэрміны, пажадана да канца тыдня, то яго выклічуць у міліцыю або могуць падвергнуць прымусоваму прываду. Акрамя таго асобы, якія не прайшлі дактыласкапію, сутыкнуцца з праблемамі пры перасячэнні мяжы - аж да забароны на выезд», - сказалі ў баранавіцкай міліцыі, спаслаўшыся на начальніка аддзела Ігара Каляндарава.

Распараджэнне аб неабходнасці правядзення прымусовай дактыласкапіі паступіла з вышэйстаячых структур.

Апошнія навіны