BE RU EN

Беларус стаў лепшым акцёрам на кінафестывалі ў Германіі

  • 22.11.2012, 10:52

Уладзімір Свірскі, які сыграў адну з роляў у фільме «У тумане», прызнаны лепшым акцёрам XXII Міжнароднага фестывалю ўсходнееўрапейскага кіно.

Пра гэта паведамілі на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», перадае БелТА.

Уладзімір Свірскі узнагароджаны за яркае выкананне трагічнай ролі Сушчэні ў карціне па матывах аповесці Васіля Быкава режиссерa Сяргея Лазніцы.

«У тумане» - міжнародны кінапраект, у вытворчасці якога акрамя «Беларусьфільма» ўдзельнічалі MA.JA.DE Fiction (Германія), кінакампанія «Джы Пі» (Расея), Rija Films (Латвія), Lemming Film (Нідэрланды), а таксама тэлеканал ZDF/ARTE (Германія), Фонд падтрымкі еўрапейскага кіно EURIMAGES.

Акрамя таго, фільму «У тумане» прысуджаны прыз экуменічнага журы.

Міжнародны фестываль ўсходнееўрапейскага кіно праходзіць з 1991 года. У гэтым годзе ў яго праграме было прадстаўлена больш за 150 фільмаў ад 36 краін.

Апошнія навіны