BE RU EN

Дыктатура адпрэчыла рэзалюцыю ААН

  • 22.11.2012, 10:24

Беларуская дэлегацыя заявіла, што не падтрымлівае рэзалюцыю па дакладзе Савета ААН па правах чалавека (СПЧ).

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МЗС Беларусі.

Дарадца Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН Ларыса Бельская падкрэсліла, што такое рашэнне прынята беларускім бокам у сілу «прычын прынцыповага характару, у тым ліку, звязаных з прыняццем Саветам у ліпені 2012 года рэзалюцыі, якая заснавала палітычна матываваны мандат спецыяльнага дакладчыка па Беларусі. Гэтыя рашэнні, навязаныя Савету групай дзяржаў Еўразвяза, наўмысна скажаюць сітуацыю з правамі чалавека ў нашай краіне і накіраваны на ўмяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі».

У паведамленні МЗС таксама адзначаецца, што прадстаўнік Беларусі незадаволеная «практыкай выкарыстання Саветам ААН па правах чалавека падобных рашэнняў для аказання палітычнага ціску на суверэнныя дзяржавы і ужываннем у дзейнасці СПЧ падвойных стандартаў ва ўгоду інтарэсам асобных груп краін».

Апошнія навіны