BE RU EN

У Брэсце забаранілі прэзентацыю кнігі ўкраінскага прафесара

  • 22.11.2012, 9:10

Удзельнікі прэзентацыі кажуць аб палітычных падставах забароны.

У вузкім фармаце кнігу «Галасы з Берасцейшчыны» яе аўтар Рыгор Аркушын (прафесар Валынскага універсітэта імя Лесі Украінкі) прадставіў грамадскасці ў Генеральным консульстве Украіны ў Брэсце. Удзельнікі прэзентацыі кажуць аб палітычных падставах забароны. Маўляў, мова палешукоў зноў ператвараецца ў аб'ект барацьбы, паведамляе «Еўрарадыё».

Падставу для такога меркавання дае і аўтарскае прысвячэнне: «Анклаўным украінцам, якія яшчэ застаюцца ўкраінцамі». У прадмове аўтар кажа пра «дэнацыяналізацыю» беларускіх палешукоў.

Кніга мае больш за 500 старонак запісаных транскрыпцыяй узораў гаворкі з дзесяці раёнаў Брэсцкай вобласці, дзе жывуць палешукі. Да яе прыкладаецца медыядыск з відэазапісамі.

Праца выйшла ў гэтым годзе ў Луцку тыражом 75 экхемпляраў. Раней Рыгор Аркушын ужо выдаў падобныя кнігі пра прамовы ў польскім Падляшшы і валынскім Палессі.

Апошнія навіны