BE RU EN

У Расеі забаранілі YouTube

  • 21.11.2012, 15:30

Відэахостынг YouTube унеслі ў рэестр забароненых сайтаў.

Як паведамляецца на старонцы рэестра, рэсурс унеслі ў яго 21 лістапада па рашэнні Расспажыўнагляду, піша lenta.ru.

Само рашэнне (паказаны толькі яго нумар - 203) было вынесена 14 лістапада. Прычыны ўнясення відэахостынгу ў рэестр невядомыя, паведамленняў аб блакаванні доступу да яго правайдэрамі пакуль не паступала.

Адзначым, што трэццяга лістапада Раскамнадзор атрымаў ад Google і YouTube афіцыйныя кантакты. Па іх ведамства павінна было апавяшчаць рэсурсы аб знойдзенай на іх забароненай інфармацыі.

Па законе ўладальнікам сайтаў і хостынг-правайдэрам даецца трое сутак з моманту паведамлення для таго, каб выдаліць шкодную інфармацыю. Да яе ў першую чаргу адносіцца дзіцячая парнаграфія, прапаганда наркотыкаў і суіцыду.

Праз трое сутак супрацоўнік Раскамнадзора правярае старонкі-парушальнікі, і калі забароненая інфармацыя на іх усё яшчэ даступная, уносіць у рэестр цалкам увесь сайт. Пасля гэтага доступ да сайта павінны заблакаваць усе расейскія інтэрнэт-правайдэры.

Апошнія навіны