BE RU EN

У Магілёве забаранілі спектакль з-за ананімнай скаргі

  • 21.11.2012, 9:56

Прадстаўленне «Мёртвыя і жывыя фігуркі» павінна было адбыцца на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра лялек 22 лістапада.

Яго адмянілі з-за ананімнай скаргі гледача, піша gorad.by.

Скарга была напісаная ананімным гледачом пасля перформансу «ROT» які адбыўся 21 кастрычніка, і сэнс якога, нібыта, не быў растлумачаны.

Гэты перформанс і прадстаўленне «Мёртвыя і жывыя фігуркі» з'яўляюцца часткамі эксперыментальнага праекта «Іншая сцэна». Мабыць таму было вырашана адмяніць абедзве пастаноўкі.

Прадстаўленне «Мёртвыя і жывыя фігуркі» павінна было адбыцца на сцэне тэатра лялек ужо трэці раз запар. Папярэднія паказы адбыліся ў ліпені і верасні 2012 года. Пастаноўка разлічана на дарослую публіку. Яе ідэя і выкананне належаць акцёрам магілёўскага тэатра лялек Юрыю Дзівакову і Таццяне Душэўскай.

Апошнія навіны