BE RU EN

На «Кастрычніцкай» не спыняліся цягнікі метро

  • 21.11.2012, 9:36

Прычынай стала меркаваная тэхнічная няспраўнасць.

Як распавёў начальнік прэс-службы ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, прыкладна ў 7.20 машыніст цягніка, які рухаўся ў бок Уручча, западозрыў тэхнічную няспраўнасць. У сувязі з гэтым склад быў спынены на станцыі метро «Кастрычніцкая», дзе пасажыраў высадзілі, а цягнік праверылі. У выніку няспраўнасць не выявілі, і цягнік адправіўся далей, піша TUT.by.

У сувязі з тым, што на «Кастрычніцкай» у гэты час вялікая колькасць людзей, кіраўніцтва метрапалітэна прыняло рашэнне наступным цягнікам праязджаць без прыпынення і не выпускаць пасажыраў на станцыі. «Гэта была чыста тэхнічная мера, каб не дапусціць гармідару», - адзначыў Аляксандр Ластоўскі.

У цяперашні час метро працуе ў штатным рэжыме.

Апошнія навіны