BE RU EN

Дэмакратызацыя Беларусі - прыярытэт для ЗША

  • 21.11.2012, 8:52

Новы амбасадар ЗША ў Польшчы назваў прыярытэты двухбаковага супрацоўніцтва.

Сярод іх Стывен Мал пералічыў умацаванне ўзаемадзеяння ў сферы бяспекі, развіццё двухбаковых эканамічных адносін і сумесныя намаганні па дэмакратызацыі Беларусі, піша польскі бізнес-партал money.pl (пераклад - charter97.org).

Па словах дыпламатычнага прадстаўніка Злучаных Штатаў элементы сістэмы супрацьракетнай абароны ўсё ж такі будуць размешчаныя ў Польшчы ў 2018 годзе. Раней прэзідэнт Барак Абама звярнуў праект размяшчэння ПРА ў Еўропе з-за пратэстаў Масквы.

Амбасадар таксама заявіў, што сканцэнтруе ўвагу на дэмакратызацыі суседняй Беларусі. Ён лічыць, што Польшча магла б дзяліцца з дзяржавамі былога СССР сваім вопытам сістэмнай трансфармацыі.

«Дэмакратызацыя Беларусі таксама ляжыць у інтарэсах ЗША», - заявіў дыпламат.

Апошнія навіны