BE RU EN

Анішчанка незадаволены

  • 20.11.2012, 15:25

У Беларусі, у адрозненне ад Расеі, адсутнічае адзіны кантралюючы орган у сферы абароны праў спажыўцоў.

Гэта перашкаджае абедзвюм краінам выпрацаваць адзіны механізм дзеянняў у гэтай сферы, лічыць кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка.

«У Расеі ёсць адпаведная федэральная служба (Расспажыўнагляду перададзеная частка функцый Міністэрства аховы здароўя, Мінэканамразвіцця і гандлю, міністэрства па антыманапольнай палітыцы), а ў Беларусі няма адзінага механізму рэгулявання. Гэтым займаюцца, напрыклад, міністэрства гандлю, міністэрства эканомікі. Таму аб тым, што ва ўмовах Адзінай эканамічнай прасторы ў нас ёсць адзіныя кантралюючыя органы, казаць пакуль не прыходзіцца», - паведаміў у аўторак на брыфінгу ў Менску журналістам Анішчанка, перадае «Інтэрфакс».

Па словах кіраўніка Расспажыўнагляду, у ходзе трэцяга пасяджэння міждзяржаўнага Кансультатыўнага савета па абароне праў спажыўцоў дзяржаў-удзельніц СНД, якое праходзіць у Менску 20-21 лістапада, удзельнікі гэтай структуры маюць намер абмеркаваць гэты і іншыя актуальныя аспекты прававой абароны спажыўцоў на міжнародным узроўні. У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі Беларусі і дзяржаў-членаў СНД.

Апошнія навіны