BE RU EN

Візіт да ўрача падаражэў на 30%

  • 20.11.2012, 13:12

Міністэрства аховы здароўя на 30% павысіла максімальныя тарыфы на кансультацыі ўрачэй-спецыялістаў.

Так, кансультацыя самага «таннага ўрача» другой кваліфікацыйнай катэгорыі зараз абыдзецца ў 58050 рублёў, раней такая паслуга каштавала менш за 45 тысяч. А вось кансультацыя акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук цяпер будзе каштаваць 167450 рублёў, раней кансультацыя ў «медыцынскага свяцілы» па кошту не магла перавышаць 128800 рублёў.

Дарэчы, тарыфы на кансультацыі ўрачэй не мяняліся з верасня мінулага года, піша «Народная воля».

На расцэнкі замежных спецыялістаў пастанова беларускага Міністэрства аховы здароўя не распаўсюджваецца.

Апошнія навіны