BE RU EN

«Культ рабочага» будуць ствараць серыяламі пра слесараў

  • 20.11.2012, 12:46

Чыноўнікі прыдумалі, як павысіць прэстыж рабочых прафесій.

Арыгінальны спосаб прапанавалі ўдзельнікі круглага стала, які прайшоў у рэдакцыі «Народной газеты».

«У нашым грамадстве няма моды на добрую зарплату, прафесійны поспех. Ёсць мода на дыплом, які трэба атрымаць любым спосабам. Мне часам даводзіцца адмаўляць у працаўладкаванні дыпламаваным спецыялістам, таму што дыплом ёсць, а спецыяліста як раз няма. Мне здаецца, да папулярызацыі рабочых прафесій павінны падключыцца майстры культуры. Нездарма Ленін сказаў, што найважнейшым з мастацтваў з'яўляецца кіно. Трэба ствараць моладзевыя серыялы», - лічыць Ігар Кіцікаў, дырэктар Вілейскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа.

Падтрымлівае калегу і Барыс Паньшын, прафесар БДУ: «Я лічу, сёння СМІ павінны зрабіць культ рабочага - самастойнага, паважанага чалавека. Памятаеце слесара Гошу з фільма «Масква слязам не верыць»? У інстытуце ён быў не менш важны, чым дырэктар. Пасля пракату фільма сацыёлагі зафіксавалі: сотні тысяч адзінокіх жанчын кінуліся ў прыгарадныя электрычкі шукаць сваіх Гош, а тысячы выпускнікоў школы захацелі стаць слесарамі».

Апошнія навіны