BE RU EN

«Прессбол» абвясціў аб продажы выдання

  • 20.11.2012, 12:17

Уладзімір Беражкоў звярнуўся да патэнцыйных інвестараў.

Узамен на ўласнасць, якая прыносіць сёння невялікі прыбытак, і лідэрства на рынку спартыўнай прэсы Беларусі галоўны рэдактар «Прессбола» прапанаваў ім дапамагчы выданню пераадолець злом паміж паперай і інтэрнэтам. Такім чынам на 22 годзе жыцця творчы калектыў імкнецца захаваць класічную папяровую версію газеты з аўтарскай журналістыкай і больш эфектыўна прадоўжыць сваё развіццё ў інтэрнэце.

«Рынак прэсы на глыбокім зломе, настолькі складанай на ім сітуацыі не было, мабыць, яшчэ ніколі. Тыражы газет няўмольна падаюць, чытачы паціху сыходзяць у інтэрнэт, дзе аўдыторыя прагрэсуе геаметрычна, гіганцкімі тэмпамі. Аднак трагедыя ў тым, што сеткавая папулярнасць цяпер не акупляецца. Грошай у беларускім павуцінні ў апошнія гады істотна не дадалося, рэкламадаўцы, на якіх пакуль толькі і можа разлічваць электронная перыёдыка, у глыбокім пасіве, яны ніяк не рэагуюць на імклівы рост арміі спажыўцоў», - піша Уладзімір Беражкоў у рэдакцыйным артыкуле.

Нагадаем, некалькі дзён таму Сяргей Атрошчанка заявіў аб тым, што газета «Обозреватель» перастане выходзіць з новага года.

Апошнія навіны