BE RU EN

Польскія спецслужбы прадухілілі замах на прэзідэнта

  • 20.11.2012, 12:07

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы раскрыла планы тэрарыстычнага нападу на канстытуцыйныя органы ўлады краіны.

Пра гэта паведаміў сёння прэс-сакратар кракаўскай апеляцыйнай пракуратуры Пётр Касматы.

Паводле яго слоў, па справе затрыманы адзін падазраваны «у планаванні нападу на канстытуцыйныя органы Польшчы». Яго абвінавачваюць у арганізацыі тэрарыстычнага акту з выкарыстаннем выбуховых матэрыялаў. Аб'ектамі нападу маглі быць будынкі сейма і рэзідэнцыя прэзідэнта.

Падазраваны ў арганізацыі тэракту, як мяркуецца, капіяваў дзеянні Андэрса Брэйвіка. Затрыманы спецслужбамі жыхар Кракава не звязаны з якімі-небудзь партыйнымі структурамі, перадае тэлеканал TVN.

«Справа выглядае вельмі сур'ёзна. Мы ведаем, што магчымай мэтай маглі стаць канстытуцыйныя органы ўлады - прэзідэнт, парламент або ўрад», - падкрэсліў у інтэрв'ю мясцоваму радыё прэс-сакратар польскага ўрада Павел Грась.

Апошнія навіны