BE RU EN

ДТЗ у Гродне: мікрааўтобус згарэў з-за абрыву правадоў

  • 20.11.2012, 11:49

У Гродне сёння раніцай каля 8 гадзін на скрыжаванні вуліц Пушкіна і Астроўскага гарэў мікрааўтобус «Мэрсэдэс».

Прычына ўзгарання - абрыў кантактнай тралейбуснай сеткі, піша «Блог Гродно».

Як растлумачылі ў ДАІ, прычыну абрывання назавуць спецыялісты. Па папярэдняй інфармацыі на пластыкавы дах грузавога адсека ўпаў перакаленны трос, які і выклікаў узгаранне. Абыйшлося без пацярпелых. Грузавічок, які перавозіў ваду, згарэў цалкам. Таксама абгарэла пярэдняя частка тралейбуса.

За месяц гэта другі абрыў у адным і тым жа месцы.

Апошнія навіны