BE RU EN

Лешэк Шарэпка: У Беларусі няма месца для асаблівай дыпламатыі

  • 20.11.2012, 10:31

Таму пазіцыю Еўразвяза адносна палізняволеных неабходна выказваць прама і шчыра.

Абвінавачванні ў тым, што Лешэк Шарэпка на сваёй прэс-канферэнцыі забыўся аб «прынцыпах і правілах знаходжання дыпламатычнага прадстаўніка ў краіне знаходжання», не адпавядаюць рэчаіснасці. Так амбасадар Польшчы пракаментаваў «Еўрарадыё» выказванні «палатачніка» Мікалая Самасейкі.

«Я, як звычайна, спрабую быць шчырым у сваіх выказваннях. Кажу тое, што трэба гаварыць. Каб іншы бок зразумеў. Тут ужо няма месца для нейкай асаблівай дыпламатыі. Дыпламатыяй можна займацца ў нармальных умовах, а тут не да канца нармальныя ўмовы».

На думку дыпламата, новаабраны старшыня камісіі па міжнародных справах беларускага парламента Мікалай Самасейка - «новы чалавек на дыпламатычнай і міжнароднай ніве і не да канца разбіраецца ў выказваннях замежных амбасадараў».

Нагадаем, раней «дэпутат» абвінаваціў Лешака Шарэпку ў «дэмагогіі» і «рэваншызме».

Апошнія навіны