BE RU EN

З «Аднакласнікаў» выдаляюць пратэстныя беларускія суполкі

  • 2.11.2012, 16:10

З сацыяльнай сеткі знікла група «Надакучыў нам гэты Лукашэнка».

«У мінулую суботу ў нашай групе актывізаваліся «лукашысты» і «тролі» з КДБ - я іх заблакаваў і стварыў асобную тэму для правакатараў, каб яны там размаўлялі і не перашкаджалі нармальным карыстальнікам. Пасля гэтага ў суполцы ніхто не спрачаўся і не лаяўся, мы сталі нармальна размаўляць», - распавёў сайту charter97.org мадэратар группы «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» Ян Эйдзінаў.

«І вось учора раніцай мне прыходзіць ліст на электронную пошту - ваша старонка заблакаваная, таму што вы рассылалі спам. Але я ніякага спаму не рассылаў. Акрамя таго, з сацыяльнай сеткі знікла група «Надакучыў нам гэты Лукашэнка», у якой было 617 чалавек. На мой запыт, куды знікла група, мне нічога не адказалі. Цяпер ствараю суполку зноў», - распавёў малады чалавек.

Уступіць у новую групу «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» ў «Аднакласніках» можна тут.

Апошнія навіны