BE RU EN

Саакашвілі выганяюць з рэзідэнцыі

  • 2.11.2012, 15:48

Прэм'ер-міністр Грузіі звярнуўся да прэзідэнта з патрабаваннем пакінуць рэзідэнцыю кіраўніка дзяржавы ў Тбілісі.

Міхаіл Саакашвілі павінен, на думку Бідзіны Іванішвілі працаваць у будынку Дзяржканцелярыі, дзе яму будзе выдзелены цэлы паверх, перадае «Інтэрфакс».

«Захаванне прэзідэнцкага палаца абыходзіцца дзяржаве даволі дорага, таму хай будзе ласкавы і пяройдзе на працу ў будынак Дзяржканцэлярыі. Па статусе першай асобы дзяржавы ў будучым годзе гэты палац будзе належаць мне, але перабірацца туды я не збіраюся», - сказаў у пятніцу на брыфінгу Іванішвілі.

Паводле яго слоў, эканоміка Грузіі не ў стане захоўваць прэзідэнцкую рэзідэнцыю.

«Ва ўмовах такой колькасці бежанцаў і немаёмных асоб амаральна жыць у такім палацы, таму я звяртаюся да Саакашвілі, хай пакіне палац, а зэканомленыя сродкі пойдуць на патрэбы бежанцаў і немаёмных асоб», - сказаў Іванішвілі.

Апошнія навіны