BE RU EN

Чэшскі самалёт экстранна прызямліўся ў Менску

  • 2.11.2012, 10:52

Учора ўвечары ў Нацыянальным аэрапорце Менск папрасіў незапланаваную пасадку самалёт чэшскіх авіяліній Airbus 319, які рухаўся па маршруце Карлавы Вары - Масква.

Як паведамілі БелТА ў прэс-службе аэрапорта, у адной з пасажырак адбыўся гіпэртанічны крыз.

Медыкі аэрапорта аказалі 52-гадовай расеянцы першую медыцынскую дапамогу, пасля чаго яна была дастаўлена ў адзін з менскіх шпіталяў. У 19.17 таго ж дня борт накіраваўся далей па маршруце ў Маскву.

Апошнія навіны