BE RU EN

Забаранілі яшчэ адзін канцэрт «Дай дарогу!»

  • 2.11.2012, 9:44

Брэсцкі гурт не можа правесці другі канцэрт запар.

Прычына - раптоўныя адмены за некалькі дзён да выступленняў. У сераду стала вядома, што брэсцкі клуб «Сфера» адмовіўся праводзіць канцэрт. А ўчора музыкі паведамілі, што іх выступленне 6 лістапада на фестывалі «Рок хваля» у Гродне таксама адменена, піша generation.by.

«Гэта ўсё вельмі сумна, у нас слёзы на вачах, - сказаў лідэр гурта «Дай дарогу» Юрый Стыльскі. - Мы не ведаем, якую выснову трэба зрабіць: варта яшчэ спрабаваць, ці нас ужо запісалі ў лік злосных апазыцыянераў».

«Дай дарогу!» на мінулых выходных выступалі ў Брэсце на Men's Fest. Папярэдне арганізатары фестывалю атрымлівалі інфармацыю, што выступленне «Дай дарогу!» «не пажадана».

Некалькі дзён таму праблемы з канцэртам меў таксама і менскі гурт «Палац», але выступленне ўсё ж адбылося.

Нагадаем, у Беларусі існуюць «чорныя спісы» музыкаў, чые канцэрты забараняюць па палітычных прычынах.

Апошнія навіны