BE RU EN

Памёр Барыс Стругацкі

  • 19.11.2012, 20:14

Памёр расейскі пісьменнік Барыс Стругацкі паведамляе «Рэха Масквы» са спасылкай на яго сябра Барыса Вішнеўскага.

Стругацкі сканаў 19 лістапада ў лякарні - паводле слоў Вішнеўскага, у апошнія некалькі дзён лекары ацэньвалі стан яго здароўя як вельмі цяжкі. Пісьменніку было 79 гадоў, паведамляе Lenta.Ru.

Барыс Стругацкі быў адным з самых вядомых савецкіх і расейскіх пісьменнікаў-фантастаў XX стагоддзя. У суаўтарстве з братам Аркадзем ён напісаў каля 30 раманаў і аповесцяў, у тым ліку вельмі папулярныя «Панядзелак пачынаецца ў суботу», «Цяжка быць богам» і «Пікнік на ўзбочыне».

Пасля смерці брата ў 1991 годзе Барыс Стругацкі выпусціў некалькі твораў, якія напісаў адзін, напрыклад раман «Нямоцныя гэтага свету» (выйшаў пад псеўданімам С. Віціцкі, як і некаторыя іншыя творы). Акрамя таго, з 2002 года Стругацкі быў галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса «Поўдзень. XXI стагоддзе».

Апошнія навіны