BE RU EN

Новы карупцыйны скандал у Менску

  • 19.11.2012, 16:58

У судзе Партызанскага раёну Менска будуць судзіць намесніка дырэктара аднаго з менскіх прадпрыемстваў.

Дату суда прызначаць у бліжэйшыя два тыдні, піша «Народная воля».

Яго абвінавацілі ў шэрагу злачынстваў карупцыйнага характару: атрыманні хабару за паскарэнне правядзення разлікаў паміж прадпрыемствамі за раней пастаўленую прадукцыю, а таксама вырашэнне іншых пытанняў, якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю і прысваенне маёмасці ў асабліва буйным памеры шляхам падману альбо злоўжывання даверам.

Таксама намеснік дырэктара абвінавачваецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі ў выглядзе выкарыстання аўтатранспарту, будаўнічых машын і паслуг супрацоўнікаў прадпрыемства для дастаўкі грузаў і выканання работ на ўласным дачным участку.

У суд былога прадстаўніка адміністрацыі сталічнага прадпрыемства прывязуць пад вартай.

Апошнія навіны