BE RU EN

Беларусь установіць дыпламатычныя адносіны з Джыбуці

  • 19.11.2012, 16:19

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 лістапада.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка.

Джыбуці - дзяржава на паўночным усходзе Афрыкі ў раёне Афрыканскага рога. На ўсходзе абмываецца водамі Адэнскага заліва. На поўначы мяжуе з Эрытрэяй, на захадзе і поўдні - з Эфіопіяй, на паўднёвым усходзе - з Самалі.

Джыбуці - адна з самых бедных дзяржаў свету, у якой адсутнічаюць карысныя выкапні і прамысловасць.

Амаль палова насельніцтва жыве ніжэй за ўзровень беднасці, 59% жыхароў краіны - беспрацоўныя.

Апошнія навіны