BE RU EN

Людзі ў цывільным ломяцца ў кватэру Дзяніса Садоўскага

  • 19.11.2012, 12:26

У памяшканне, у якім праходзяць сустрэчы аргкамітэта БХД, спрабавалі ўварвацца невядомыя.

Сёння з раніцы каля кватэры, на якой праходзяць сустрэчы аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), у двары дзяжураць людзі ў цывільным. Яны таксама спрабавалі ўварвацца ў памяшканне, але беспаспяхова.

Як распавёў сайту charter97.org сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, гэтую кватэру здымае адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, які цяпер знаходзіцца не ў Беларусі.

Апошнія навіны