BE RU EN

Прэзідэнт ЗША ўпершыню наведвае М'янму

  • 19.11.2012, 9:38

Гэтая паездка служыць знакам падтрымкі дэмакратычных рэформ у гэтай азіяцкай краіне.

Новы ўрад М'янмы абвясціў курс на дэмакратызацыю, у рамках якой на свабоду былі выпушчаныя сотні палітычных зняволеных, а законы аб СМІ і свабодзе сходаў былі лібералізаваныя, перадае ВВС.

У рамках свайго візіту Абама сустрэнецца з прэзідэнтам краіны Тэйн Сейнам і ўладальніцай Нобелеўскай прэміі міру Аўн Сан Су Чжы.

У М'янме амерыканскі прэзідэнт правядзе каля шасці гадзін, а пасля адправіцца на саміт Асацыяцыі дзяржаў паўднёва-ўсходняй Азіі (АСЕАН) у Камбоджы.

Апошнія навіны