BE RU EN

Ідэалагічна правільныя гальштукі і насоўкі ў Менску (Фота)

  • 18.11.2012, 15:22

За шапкай-вушанкай колеру лукашэнкаўскага сцяга на прылаўках крам з'явіліся і іншыя дэталі гардэроба.

Журналісты выявілі ідэалагічна правільныя кашулі, гальштукі і насоўкі ў фірмовай краме дзяржынскай швейнай фабрыкі «Эліз», што месціцца на верхнім узроўні менскага ТЦ «Сталіца». Камплект складаецца з зялёнай насоўкі і такога ж гальштука, на які нанесены бел-чырвоны беларускі нацыянальны арнамент - такі ж, як на афіцыйным сцягу, піша TUT.BY.

Набыць патрыятычны гальштук і насоўку прапануецца ў камплекце з чырвонай кашуляй - таксама, зразумела, вытворчасці «Эліз». Праўда, за яе прыйдзецца заплаціць асобна.

Прадаўцы фірмовай крамы ухвальна паставіліся да цікавасці журналістаў, падкрэсліўшы, што «напрыклад, у Амерыцы ахвотна купляюць і носяць зорна-паласатыя кашулі і гальштукі, а ў Расеі - у колерах іх трыкалора; беларусы нічым не горшыя за іншыя народы, мы таксама патрыёты сваёй дзяржавы».

Адчуць сябе беларускім патрыётам, мяркуючы па цэнніку, можна ўсяго за 91 тысячу 260 айчынных рублёў.

Апошнія навіны