BE RU EN

У Гарадоцкім раёне зааралі падняты лён (Фота)

  • 18.11.2012, 15:06

Каб схаваць падняты, але непрыбраны лён, на двух палях ля вёскі Радчэнкі Гарадоцкага раёна, яго проста зааралі.

Са слоў мясцовых жыхароў і дачнікаў, гэтыя палеткі належаць Гарадоцкаму льнозаводу. Палі заворвалі напачатку лістапада, лён стаяў у конусах. Паводле неправеранай інфармацыі, яго паднімалі студэнты, пішуць «Народныя навіны Віцебску».

Нагадаем, 19 кастрычніка старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Касінец разаслаў тэлефанаграму, у якой патрабаваў мабілізаваць не меней за 7-10 тысяч чалавек на збор лёну і скончыць яго да 22 кастрычніка.

Апошнія навіны