BE RU EN

У праваабарончага цэнтра «Вясна» забіраюць офіс

  • 17.11.2012, 13:10

Памяшканне, у якім знаходзіцца офіс праваабарончага цэнтра, забяруць 26 лістапада.

Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, якая атрымала ліст з суда Першамайскага раёна Менска за подпісам судовай выканаўцы А.Рандзевіч, паведамляе «Радыё Свабода».

Нагадаем, кватэра, у якой з 2000 года месціцца офіс «Вясны», належыць арыштаванаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які быў асуджаны да 4,5 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці нібыта за нявыплату падаткаў.

Хаця праваабаронцы аплацілі прычыненую Алесем Бяляцкім «шкоду» ў суме 90 тысяч даляраў. Яны спадзяваліся, што гэта дазволіць скараціць турэмны тэрмін праваабаронцы і пакіне ў іхнай уласнасці офіс. Аднак улады, атрымаўшы грошы, адмовіліся ісці на саступкі.

Апошнія навіны