BE RU EN

Франсуа Аланд: Польшча і Францыя будуць працаваць разам  

  • 16.11.2012, 21:24

Прэзідэнт Францыі наведаў Варшаву з афіцыйным візітам.

Разам з Франсуа Аландам у Варшаву прыехалі кіраўнікі шэрагу французскіх кампаній, якія павінны прыняць удзел у перамовах аб будаўніцтве першай у Польшчы АЭС.

Францыя спадзяецца аднавіць раўнавагу ў камерцыйных стасунках з Польшчай, першым партнёрам якой на сённяшні дзень з'яўляецца Нямеччына, адзначае AFP.

Што да палітычнай часткі гэтага візіту, то ў гэтай паездцы Франсуа Аланда суправаджаюць тры міністры - кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіус, міністр еўрапейскіх спраў Бернар Каюзак і міністр замежнага гандлю Ніколь Брык.

Прэзідэнт Францыі правёў перамовы з нагоды новага бюджэту ЕЗ з прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім і прэм'ер-міністрам краіны Дональдам Тускам, піша Gazeta Wyborcza.

«Два пытанні, якія асабліва зацікавілі Францыю: агульная сельскагаспадарчая палітыка і палітыка збліжэння», - заявіў на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы ў Варшаве Франсуа Аланд.

Ён таксама паведаміў, што дзве краіны будуць працаваць разам, каб зацвердзіць большую суму выдаткаў на гэтыя мэты на саміце Еўразвязу на наступным тыдні.

Апошнія навіны