BE RU EN

МЗС рэкамендуе не ехаць у Ізраіль

  • 16.11.2012, 20:02

З прычыны абвастрэння становішча ў гэтай краіне.

«У сувязі з эскалацыяй напружанасці ў Ізраілі МЗС рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца ад наведвання гэтай краіны да стабілізацыі становішча», - паведамілі агенцтву «Интерфакс-Запад» у пятніцу ў беларускай замежнапалітычнай установе.

«Найбольш сур'ёзнай пагрозай для бяспекі грамадзян Беларусі, што знаходзяцца на тэрыторыі Дзяржавы Ізраіль, з’яўляюцца паўднёвыя гарады (Сдэрот, Ашкелон, Ашдод, Кір’ят-Гат, Нэцівот, Афакім, Бээр-Шэва) і цэнтральныя раёны краіны», - паведамілі ў МЗС.

Канфлікт у Ізраілі пачаўся праз абстрэл поўдня краіны ракетамі з тэрыторыі сектару Газа. Удзень пад абстрэл патрапілі Ерусалім і Тэль-Авіў. Улады Ізраілю абвясцілі частковую мабілізацыю.

Апошнія навіны