BE RU EN

Вакульчык прызначаны кіраўніком КДБ

  • 16.11.2012, 13:35

Лукашэнка прызначыў Валерыя Вакульчыка старшынёй КДБ.

Па першай адукацыі Валерый Вакульчык - танкіст, аднак у 1992 годзе скончыў Вышэйшыя курсы ваеннай контрвыведкі КДБ, а з 1991 года працаваў у органах дзяржбяспекі. У 2008 годзе ён узначаліў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнке. З 24 кастрычніка 2011 года прызначаны старшынёй Следчага камітэта.

На новай пасадзе ён замяніў Вадзіма Зайцава, адхіленага ад пасады тыдзень таму.

Адной з прычын звальнення былога кіраўніка КДБ Зайцава было названа «самагубства падпалкоўніка Аляксандра Казака».

Па выніках нарады ў Лукашэнкі, якая прайшла 9 лістапада, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Леанід Мальцаў адзначыў, што ў сваіх выступленнях генеральны пракурор і старшыня Следчага камітэта паставілі шэраг пытанняў. У прыватнасці, яны тычыліся апошніх падзей, звязаных з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі.

«Усім вядома пра самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака. Ёсць і шэраг іншых пытанняў, якія патрабуюць уважлівага расследавання», - заявіў Леанід Мальцаў.

На пасаду старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь замест Вакульчыка прызначаны Шаеў Валянцін Пятровіч, які раней быў намеснікам старшыні СК.

Апошнія навіны