BE RU EN

Гаагскі трыбунал апраўдаў двух харвацкіх генералаў

  • 16.11.2012, 13:27

Апеляцыйная палата Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі апраўдала харвацкіх генералаў Антэ Гатавіну і Младэна Маркача.

Яны былі асуджаныя ў мінулым годзе за ваенныя злачынствы супраць сербаў падчас вайны ў Харватыі ў 1995 годзе, перадае ВВС.

Антэ Гатавіна ў красавіку 2011 года быў прысуджаны да 24 гадоў зняволення, а Младэн Маркачоў - да 18 гадоў. Суд тады палічыў, што яны вінаватыя ў забойствах, рэпрэсіях і знішчэнні ўласнасці.

На судовым пасяджэнні ў пятніцу абодва заявілі, што не здзяйснялі наўмысных злачынстваў супраць мірных жыхароў.

Апошнія навіны