BE RU EN

Памочнік Лукашэнкі сустрэўся з Дэніэлам Расэлам

  • 16.11.2012, 11:16

Валянцін Рыбакоў 15 лістапада правёў сустрэчу ў Вашынгтоне з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Дэніэлам Расэлам.

«Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МЗС.

Беларускія ўлады аднавілі кантакты з прадстаўнікамі ЗША адразу пасля прызначэння Уладзіміра Макея на пасаду кіраўніка МЗС РБ. 17 верасня ён прыняў часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Ітана Голдрыча па яго просьбе.

Тады МЗС паведаміў, што ў рамках праведзенага абмену думкамі бакі абмеркавалі ключавыя пытанні беларуска-амерыканскіх адносін.

У канцы кастрычніка Ітан Голдрыч зноў папрасіў аб сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС РБ.

Паводле звестак беларускага МЗС, намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Гур'янаў 31 кастрычніка прыняў Часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Ітана Голдрыча па яго просьбе.

Еўразвяз таксама вядзе перамовы з афіцыйным Менскам, пра што паведаміла пазаўчора кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Майра Мора. І хоць перамовы, па яе словах, ідуць складана, у Брусэлі ў чарговы раз спадзяюцца, што гэта прывядзе да вызвалення палітвязняў.

«Чакаецца другі раўнд тэхнічнага дыялога паміж Беларуссю і Еўрапейскім звязам, які адбудзецца на наступным тыдні ў Брусэлі», - заявіла Майра Мора.

Апошнія навіны