BE RU EN

Дзень народзінаў Вінцэнта Гадлеўскага

  • 16.11.2012, 9:39

Адзін з лідэраў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху нарадзіўся 16 лістапада 1898 года.

Вінцэнт Гадлеўскі - каталіцкі святар, кіраўнік нацыянальнага беларускага падполля ў гады нямецкай акупацыі, ідэолаг беларускай нацыянальнай ідэі і стваральнік «Беларускай незалежнiцкай партыi». Адзін з найбуйнейшых дзеячаў Заходняй Беларусі 1930-х гадоў.

Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю і Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію. Арыштоўваўся польскімі ўладамі за палітычную дзейнасць. Пасля падзелу Польшчы паміж Германіяй і СССР жыў у Вільні, займаўся перакладам на беларускую мову Бібліі і Новага Запавету, выдаваў газету «Беларускі Фронт».

З пачаткам Другой сусветнай вайны займаўся адукацыйнай дзейнасцю на пасадзе галоўнага школьнага інспектара. Адначасова вёў работу па арганізацыі беларускага нацыянальнага супраціву нямецкім і савецкім войскам.

Нямецкія ўлады арыштавалі Вінцэнта Гадлеўскага 24 снежня 1942. Ён быў расстраляны ў Трасцянцы пад Менскам.

Апошнія навіны