BE RU EN

Гамяльчанін дамогся адмены штрафу праз ААН

  • 16.11.2012, 9:14

Пасля звароту Уладзіміра Шуміліна Камітэт па Правах Чалавека ААН парэкамендаваў Беларусі змяніць заканадаўства.

Гамяльчанін Уладзімір Шумілін распаўсюджваў у 2008 годзе ўлёткі аб сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з гараджанамі. За гэта яго затрымала міліцыя, а суд аштрафаваў за арганізацыю масавага мерапрыемства на паўтысячы долараў, паведамляе «Еўрарадыё».

Каб адстаяць свае правы, Уладзімір Шумілін звярнуўся ў «Цэнтр стратэгічнай цяжбы». Праваабаронца Леанід Судаленка дапамог мясцоваму актывісту прайсці ўсе судовыя інстанцыі ў Беларусі, пачынаючы ад раённага суда і заканчваючы Вярхоўным Судом. Аднак нават вышэйшая інстанцыя не адмяніла прысуд. Таму гамяльчанін вырашыў звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека пры ААН.

«На жаль, унутры краіны абараніць правы Шуміліна не атрымалася. Мы звярнуліся са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН, і па скарзе было прынята рашэнне, што гэтым пераследам дзяржава парушыла права грамадзяніна Шуміліна на свабоду распаўсюджвання інфармацыі і правядзення мірных сходаў», - распавядае праваабаронца.

Камітэт па правах чалавека ААН таксама рэкамендаваў дзяржаве выплаціць усе панесеныя Шуміліным матэрыяльныя выдаткі. Беларускія ўлады таксама павінны былі на працягу 90 дзён апублікаваць гэтае рашэнне ў дзяржаўных СМІ і давесці да Камітэта ААН інфармацыю аб выкананні рэкамендацый. Аднак самым галоўным дасягненнем Уладзіміра Шуміліна можна лічыць тое, што міжнародныя эксперты рэкамендавалі ўраду Беларусі змяніць нормы нацыянальнага заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і прывесці іх у адпаведнасць з міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, які Беларусь у свой час падпісала

Апошнія навіны