BE RU EN

Кіеўскі чыгуначны вакзал эвакуяваны з-за паведамлення пра міну

  • 15.11.2012, 13:47

Невядомы патэлефанаваў на Цэнтральны чыгуначны вакзал Кіева і паведаміў аб замініраванні.

Як паведамілі УНП ва ўпраўленні МУС Украіны на Паўднёва-Заходняй чыгунцы, цяпер гэтая інфармацыя правяраецца.

Стала вядома, што на месцы працуюць выбухатэхнікі. Тым часам пасажыраў і персанал вакзала эвакуявалі.

Апошнія навіны