BE RU EN

МЗС хоча яшчэ больш нізкіх коштаў на расейскую нафту

  • 15.11.2012, 12:47

Беларусь гатова вяртаць у РФ нафтапрадукты, але пры наяўнасці эканамічнай мэтазгоднасці.

Беларусь у 2013 годзе ў рамках нафтавага балансу гатовая пастаўляць у Расею частку нафтапрадуктаў, выпрацаваных з расейскай нафты, аднак хацела б мець эканамічную выгаду ад такіх паставак, заявіў журналістам намеснік міністра замежных спраў рэспублікі Аляксандр Гур'янаў, перадае «Інтэрфакс».

«Расеяй пастаўленае пытанне аб вяртанні часткі нафтапрадуктаў, выпрацаваных з расейскай нафты, ёй неабходна пакрыць дэфіцыт на ўласным рынку, гэта, перш за ўсё, высокаактанавыя бензіны. Але павінна быць эканамічная мэтазгоднасць такіх паставак», - сказаў Гур'янаў.

Ён нагадаў, што ў бягучым годзе Беларусь неаднаразова выстаўляла нафтапрадукты на біржавых пляцоўках у Расеі, аднак попыту на іх не было з-за неканкурэнтных коштаў. Намеснік міністра ўдакладніў, што такая сітуацыя склалася з-за таго, што Беларусь атрымлівае расейскую нафту па коштах, якія «ўсё ж такі трохі вышэй, чым у Расіі».

Апошнія навіны