СК: Па справе аб выбуху ў Віцебску падазраваных няма
- 15.11.2012, 11:10
Усе затрыманыя раней былі вызваленыя.
Па справе аб выбуху каля будынку ўпраўлення КДБ у Віцебску няма затрыманых і падазраваных, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Павел Траўлька.
«У першыя дні пасля здзяйснення выбуху было дапытана больш за 60 чалавек, па падазрэнні ў датычнасці да здзяйснення выбуху быў затрыманы адзін чалавек, які быў адпушчаны пасля правядзення праверачных мерапрыемстваў», - праінфармаваў Траўлька.
Як паведамляў сайт charter97.org па справе аб выбуху ў Віцебску былі затрыманыя дзесяткі чалавек. КДБ паведамляў толькі аб 3 затрыманых.
Выбух каля будынку КДБ адбыўся ўвечары 11 лістапада.
Па гэтым факце была ўзбуджана крымінальная справа па арт.339 КК Беларусі (хуліганства).