BE RU EN

Інвестары не вераць уладам

  • 15.11.2012, 11:05

У Міністэрстве эканомікі паведамілі, што прыток замежнага капіталу ў эканоміку Беларусі па-ранейшаму застаецца невысокім.

Паводле даных Мінэканомікі, прыцягненне прамых замежных інвестыцый (ПЗІ) на чыстай аснове за студзень-жнівень склала 956,5 млн. даляраў ЗША (па прагнозе 3,7 млрд. даляраў), паведамляе БелаПАН.

Распавядаць пра перавагі інвеставання ў беларускую эканоміку будуць на Інвестыцыйным форуме, які адкрываецца ў Менску сёння.

«Мы гарантуем інвестарам самыя лепшыя ўмовы для вядзення бізнесу», - заявіў Аляксандр Лукашэнка ў прывітанні ўдзельнікам форуму.

У прывітанні Лукашэнкі гаворыцца, што «развіццё партнёрскіх адносін з замежным бізнэсам - важны напрамак эканамічнай палітыкі Беларусі». «Таму мы запрасілі прадстаўнікоў дзелавой эліты практычна з усіх рэгіёнаў свету. Лічу, што тут створана аўтарытэтная экспертная пляцоўка для абмеркавання стратэгічных і аператыўных пытанняў вядзення бізнесу», - заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што чакае ад удзельнікаў форуму «шчырай размовы і канкрэтных крокаў у дачыненні да прапанаваных інвестыцыйных праектаў, роўна як і бачання праблем, з якімі яны, магчыма, ужо сутыкнуліся пры рэалізацыі сваіх бізнэс-планаў у нашай краіне».

Апошнія навіны