BE RU EN

Рэкорд удумлівасці

  • 14.11.2012, 19:39

Трыццаць чалавек за 60 хвілін паспеў выслухаць Барыс Батура.

Сёння з 12.00 да 13.00 старшыня Менскага аблвыканкама Барыс Батура праз тэлефон адказваў на пытанні жыхароў рэгіёна. Як паведамляе «Народная воля», на працягу гадзіны датэлефанавацца і атрымаць адказ змаглі трыццаць чалавек.

З хуткасцю дзве хвіліны на чалавека Батура развязваў пытанні асвятлення населеных пунктах, упарадкавання дваровых тэрыторый, рамонту ў шматкватэрных дамах, аж да замены ўваходных дзвярэй, тэрмінаў здачы кватэр, рамонту цепласетак і да гэтага падобныя.

Апошнія навіны